Залужны намякнуў на вяртанне ва Украіну
2- 1.12.2025, 23:16
- 9,330
Экс-галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны з'яўляецца паслом Украіны ў Вялікабрытаніі.
Экс-галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны, дзейны ўкраінскі пасол у Вялікабрытаніі Валерый Залужны паведаміў пра вяртанне ва Украіну. Адпаведны пост ён апублікаваў у Facebook.
У панядзелак, 1 снежня, Залужны выклаў фота са сваёй жонкай Аленай. «Дома найлепш», — напісаў ён у публікацыі.
На заднім плане фатаграфіі бачная кавамашына з надпісамі па-ўкраінску, Залужныя апранутыя ў зімовае адзенне.