ЗСУ паказалі эпічнае знішчэнне пускавога раёна «Шахедаў» у Крыме
1- 1.12.2025, 22:11
- 5,566
Відэа.
У ноч на 28 лістапада падраздзяленні Сіл спецыяльных аперацый нанеслі паспяховы ўдар па раёне захоўвання і запуску ўдарных дронаў «Шахед» паблізу мыса Чаўда ў часова акупаваным Крыме.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Сіл спецыяльных аперацый ЗСУ.
Паводле дадзеных камандавання, вораг пастаянна выкарыстоўваў гэтую тэрыторыю на поўдні Крыму для запуску ўдарных БПЛА па аб’ектах крытычнай інфраструктуры Украіны.
Сілы спецыяльных аперацый працягваюць ужываць асіметрычныя дзеянні, каб падрываць наступальныя магчымасці расійскай арміі, абмяжоўваючы яе здольнасць праводзіць атакі на грамадзянскія аб’екты.