У НХЛ бліснуў яшчэ адзін беларускі хакеіст
- 1.12.2025, 21:21
- 1,918
Арцём Левшуноў дапамог «Чыкага» вярнуцца з 0:3 і перамагчы «Анахайм».
У матчы НХЛ «Чыкага Блэкхоўкс» заваяваў дамашнюю перамогу над «Анахайм Дакс» з лікам 5:3.
Матч адбўся ў ноч на 1 снежня па беларускім часе.
Па ходзе сустрэчы гаспадары адыграліся з 1:3, пераламаўшы ход паядынку ў другім і трэцім перыядах.
А 20-гадовы беларускі абаронца Арцём Левшуноў выйшаў у другой пары разам з Уаятам Кайзерам і зноў добра праявіў сябе ў большасці.
На 32-й хвіліне ён злавіў супернікаў на няўдалай змене і распачаў камбінацыю, якая завяршылася голам Кірбі Дака. Гэта была трэцяя шайба «Чыкага».
У спісе лепшых бамбардзіраў сярод навічкоў 20-гадовы ўраджэнец Жлобіна з 13 ачкамі дзеліць 4–6-е месца. Па 19 ачкоў у актыве адразу трох хакеістаў — Дземідаў (6+13), Сеннеке (7+12) і абаронца «Айлендэрс» Мэцьцю Шэфер (8+11).