Над Брэстам амаль месяц будзе стэліцца чорны дым
11- 1.12.2025, 22:50
- 18,784
Падрабязнасці.
Жыхары Брэста могуць назіраць чорны дым з трубы ЦЭЦ у перыяд з 2 па 29 снежня, паведамляе «Брэстэнерга». Гэта звязана з планавымі выпрабаваннямі катлаагрэгатаў на рэзервным паліве — часова будуць выкарыстоўвацца мазут і іншае вадкае паліва.
Спецыялісты адзначаюць, што кароткачасовыя выкіды чорнага дыму з трубы з’яўляюцца нармальнай працэдурай падчас такіх тэхналагічных прац і не нясуць пагрозы для здароўя.
Мэта выпрабаванняў — забяспечыць надзейную і бесперабойную працу абсталявання ў ацяпляльны сезон.