На новых станцыях метро ў Мінску ўжо абсыпалася фарба
7- 1.12.2025, 15:18
- 5,556
Беларусы іранізуюць пра «Год якасці».
Праз год пасля адкрыцця са сцен новых станцый трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна абсыпалася фарба. Гэта выклікала хвалю іранічных каментарыяў у сацыяльных сетках.
Пра аблезлыя сцены на станцыі «Аэрадромная» напісаў у акаўнце minsk_your у Threads.
«На ст. м. Аэрадромная абсыпалася фарба. Паводле інфармацыі метрапалітэна, мінулай ноччу зачысцілі сцяну. Фарба там асаблівая — ужо замоўлена. Праз некалькі дзён пытанне будзе закрыта», — напісаў аўтар.
У каментарыях дадалі, што тое ж самае — на станцыі «Слуцкі гасцінец».
«Год якасці», «Элітны раён», — іранізуюць у каментарыях.
