5 снежня 2025, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША абмяркоўваюць здароўе Трампа

7
У ЗША абмяркоўваюць здароўе Трампа

Прэзідэнт ЗША абнародуе вынікі МРТ пасля заяваў губернатара Мінесоты.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што абнародуе вынікі сваёй магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ), праведзенай у кастрычніку.

Яго словы цытуе Axios, піша («Еўрапейская праўда» https://www.eurointegration.com.ua/rus/news/2025/12/1/7226044/).

Прэзідэнт ЗША сёлета сутыкнуўся з пільнай увагай да свайго здароўя, і вядучыя дэмакраты заклікалі яго абнародаваць вынікі МРТ.

На чале гэтай кампаніі стаіць губернатар Мінесоты Цім Волц, якога былая кандыдатка ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камала Харыс хацела бачыць віцэ-прэзідэнтам, і з якім Трамп абменьваўся вострымі рэплікамі на працягу апошніх месяцаў.

Волц заявіў, што Трамп «фізічна слабея», і паставіў пад сумнеў яго «разумовыя здольнасці».

Трампа папрасілі пракаментаваць такія заявы дэмакрата.

«Калі яны хочуць гэта абнародаваць, я не маю нічога супраць, гэта выдатна», — сказаў ён.

Калі журналіст спытаў у Трампа, якую частку цела даследавалі падчас МРТ, Трамп адказаў, што «не мае ўяўлення».

«Гэта была проста МРТ. Гэта не быў мозг, таму што я прайшоў кагнітыўны тэст і атрымаў найвышэйшы бал, ідэальны вынік — чаго вы б не змаглі зрабіць», — заявіў амерыканскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках