5 снежня 2025, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кая Каллас: Гэта можа быць вырашальны тыдзень

1
Кая Каллас: Гэта можа быць вырашальны тыдзень

Украінцы пастаяць за сябе.

Гэты тыдзень можа стаць вырашальным для ходу перамоваў аб усталяванні міру ва Украіне.

Пра гэта, як перадае карэспандэнт «Еўрапейскай праўды» з Бруселя, заявіла высокі прадстаўнік ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Каллас перад пачаткам пасяджэння Рады ЕС у замежных справах на ўзроўні міністраў абароны.

Галоўны дыпламат ЕС лічыць, што гэты тыдзень можа стаць вырашальным для працэсу перамоваў аб усталяванні міру ва Украіне.

«Гэта можа быць вырашальны тыдзень для дыпламатыі. Учора мы чулі, што перамовы ў Амерыцы былі цяжкімі, але прадуктыўнымі. Мы яшчэ не ведаем вынікаў, але сёння я буду размаўляць (пра гэта. – рэд.) з міністрам абароны Украіны, а таксама з міністрам замежных спраў Украіны», – заявіла Каллас.

«Я веру, што украінцы пастаяць за сябе», – дадала галоўны дыпламат ЕС.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках