5 снежня 2025, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы прыдумалі найлепшы спосаб барацьбы з махлярамі

18
Беларусы прыдумалі найлепшы спосаб барацьбы з махлярамі

Пасля гэтага прыёму яны кладуць слухаўку.

Званкі тэлефонных махляроў сталі прытчай ва вуснах не толькі ва ўсіх пабліках праваахоўных органаў, але і тэмай для жартаў і інтэрнэт-мемаў. Беларускія карыстальнікі сацсетак нават прыдумалі ўласны спосаб «барацьбы» з тэлефоннымі махлярамі, піша Telegraf.

«Найлепшай абаронай» ад махляроў, як высветлілася, з’яўляецца… беларуская мова. Такім лайфхакам падзяліўся адзін з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Threads. Мужчына адразу «раскусіў» махляроў — званілі з расійскага нумара і прапаноўвалі бясплатную замену ключоў ад дамофона. Удзельнікаў папулярнай схемы тэлефоннага «разводу» нават не збянтэжыла, што тэлефанавалі яны жыхару загараднога дома — непераадольнай перашкодай стала іншае.

«Калі я сказаў: “Калі ласка, размаўляйце са мной на беларускай мове”, яны разгубіліся і паклалі слухаўку», — падзяліўся сваёй гісторыяй мужчына.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках