5 снежня 2025, Пятніца, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа ставіць ультыматум наконт мірнага плана Трампа

1
Еўропа ставіць ультыматум наконт мірнага плана Трампа

Расійскія ваенныя злачынцы не павінны пазбегнуць адказнасці.

Памкненне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дабіцца заканчэння вайны Расіі супраць Украіны не павінна дазволіць расійскаму дыктатару Путіну ўцячы ад адказнасці за ваенныя злачынствы, якія здзейснілі войскі РФ.

Пра гэта заявіў еўрапейскі камісар па пытаннях правасуддзя і дэмакратыі Майкл Макграт у інтэрв'ю Politico.

У публікацыі адзначаецца, што такім чынам высокапастаўлены чыноўнік ЕС фактычна ўстанавіў новую «чырвоную лінію» для мірнага пагаднення.

Макграт указаў, што перамоўцы павінны гарантаваць, што памкненне да міру не прывядзе да таго, што Расія зможа пазбегнуць судовага пераследу.

Каментарыі еўракамісара перадаюць уласцівую еўрапейскім сталіцам трывогу з прычыны таго, што першапачатковы мірны план ЗША прадугледжваў абяцанне «поўнай амністыі за дзеянні, учыненыя падчас вайны», а таксама вяртанне РФ у сусветную эканоміку, адзначае Politico.

«Не лічу, што гісторыя ўхваліць якія-небудзь спробы сцерці сляды расійскіх злачынстваў ва Украіне», — адзначыў Макграт.

Еўракамісар дадаў: «Яны павінны быць прыцягнутыя да адказнасці за гэтыя злачынствы, і менавіта такі падыход будзе выкарыстоўвацца Еўрапейскім саюзам ва ўсіх гэтых дыскусіях».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках