НАТА разглядае нанясенне ўпераджальнага ўдару па Расіі
3- 1.12.2025, 9:48
- 7,270
У адказ на гібрыдныя атакі.
НАТА разглядае магчымасць «больш агрэсіўнага» рэагавання на кібератакі, дыверсіі і парушэнні паветранай прасторы з боку Расіі. Пра гэта старшыня Ваеннага камітэта Альянсу адмірал Джузэпэ Каво Драгонэ заявіў Financial Times.
Абаронны блок «думае пра тое, каб дзейнічаць больш агрэсіўна ў адказ на пераразанні кабеляў у Балтыйскім моры і кібератакі па ўсім кантыненце». Драгонэ заявіў, што як абарончае дзеянне магчымы «упераджальны ўдар», хоць гэта «далёка ад звыклага спосабу мыслення і паводзінаў» у Альянсе.
Ён адзначыў, што больш агрэсіўны падыход можа быць адным з варыянтаў.
Адзін з балтыйскіх дыпламатаў адзначыў газеце, што цяпер гібрыдная вайна асіметрычная — яна абыходзіцца РФ танна, а краінам Альянсу дорага, таму еўрапейскім краінам блока, на якія найчасцей нацэленыя расійскія атакі, «трэба паспрабаваць быць больш вынаходлівымі».
Раней сайт Charter97.org пісаў, што Еўропа абмяркоўвае «немыслімы» адказ на атакі РФ.