5 снежня 2025, Пятніца, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведская царква заявіла, што Z-манахіні з Беларусі працуюць на ГРУ

15
Шведская царква заявіла, што Z-манахіні з Беларусі працуюць на ГРУ

Свята-Елісавецінскі манастыр падтрымлівае расійскі рэжым.

Царква Швецыі раіць не прымаць манахінь з беларускага Свята-Елісавецінскага манастыра, піша expressen.se.

Перасцярога з'явілася пасля крытыкі, якая ўзнікла з-за таго, што прыход у Тэбю пад Стакгольмам запрасіў манахінь у сваю царкву, якую яны наведвалі на працягу васьмі гадоў. Падчас візіту прадаваліся вырабы ручной працы, такія як рукаўічкі і рускія матрёшкі.

«Яны ўскосна падтрымліваюць расійскі рэжым, і мы не хочам гэтаму спрыяць», — сказала кіраўніца аддзела грамадзянскай гатоўнасці Царквы Швецыі Ліза-Гун Бернерстэдт у эфіры P4.

Паводле яе ацэнак, ад 10 да 20 прыходаў краіны супрацоўнічалі з беларускім манастыром. Царква Швецыі цяпер публічна заклікае прыходы адмовіцца ад гэтай практыкі.

У сваім звароце рэлігійная ўстанова піша, што манахіні Свята-Елісавецінскага манастыра звязваюцца з прыходамі, каб прадаваць вырабы народных рамёстваў на адвэнтавых і калядных кірмашах.

«Яны падтрымліваюць цесны кантакт з ГРУ — расійскай разведкай і службай бяспекі — і падпарадкоўваюцца Маскоўскаму патрыярхату пад кіраўніцтвам патрыярха Кірыла», — гаворыцца ў інфармацыйным паведамленні царквы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках