Беларус Протас закінуў сваю юбілейную шайбу ў НХЛ
- 1.12.2025, 9:31
- 1,410
Форвард «Вашынгтон Кэпіталз» вызначыўся ў матчы з камандай з Нью-Ёрка.
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон Кэпіталз» у гасцях перайграў «Нью-Ёрк Айлендэрс» – 4:1.
Беларускі нападнік Аляксей Протас пачаў сустрэчу ў другім звяне на левым фланзе.
У канцоўцы гульні гаспадары знялі варатара, і 24-гадовы выхаванец віцебскага хакея скарыстаўся момантам, адправіўшы шайбу ў пустыя вароты.
Ён закінуў шайбу, нанёс тры кідкі, адзначыўся адным сілавым прыёмам і адной стратай, а таксама завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».
Дзякуючы ёй беларускі форвард дасягнуў адзнакі 50 галоў, забітых у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ.