5 снежня 2025, Пятніца, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пракаментаваў перамовы ў Фларыдзе

1
Зяленскі пракаментаваў перамовы ў Фларыдзе

Прэзідэнт Украіны ўбачыў канструктыў у гэтай размове.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што перамовы ўкраінскай і амерыканскай дэлегацый у ЗША прайшлі канструктыўна і былі накіраваныя на ўмацаванне суверэнітэту і абарону нацыянальных інтарэсаў Украіны.

Пра гэта прэзідэнт Украіны паведаміў у Telegram.

«Сёння пасля завяршэння працы каманд у Амерыцы кіраўнік украінскай дэлегацыі Рустэм Умераў далажыў пра асноўныя параметры дыялогу, акцэнты і некаторыя вынікі. Важна, што ў размове ёсць канструктыў, і па ўсіх пытаннях на сустрэчах гаварылі шчыра і скіравана на забеспячэнне суверэнітэту і нацыянальных інтарэсаў Украіны», — напісаў ён.

Зяленскі таксама падзякаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і ягонай камандзе за час, які надаецца на вызначэнне крокаў для заканчэння вайны.

«Будзем працаваць далей. Чакаю поўны даклад нашай каманды пры асабістай сустрэчы», — дадаў прэзідэнт Украіны.

30 лістапада ў Фларыдзе адбыліся перамовы ўкраінскай і амерыканскай дэлегацый па мірным плане прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках