СМІ: Танкер ля берагоў Сенегала паразілі украінскія дроны
12- 1.12.2025, 9:59
- 17,618
Яго «пакаралі» за перавозку расійскай нафты.
Турэцкія СМІ паведамляюць, што нафтавы танкер MERSIN (IMO: 9428683), які належыць судаходнай кампаніі Beşiktaş Denizcilik і ідзе пад панамскім сцягам, апынуўся ў цяжкім становішчы ля берагоў Сенегала.
Паводле Istanbul Haber, танкер тоне. Апублікаванае турэцкімі СМІ відэа паказвае, што вада амаль дасягае палубы, аднак бачных слядоў атакі на корпус не відаць. Апошнія даныя AIS танкер перадаваў 24 лістапада з акваторыі Сенегала крыху паўднёвей Дакара.
Выданне сцвярджае, што танкер «быў паражаны украінскімі дронамі ля берагоў Сенегала» за тое, што «перавозіў расійскую нафту». Пры гэтым ніякіх довадаў на карысць гэтай версіі не прыводзіцца.
У той жа час, як высветліў The Insider, танкер сапраўды часта заходзіць у расійскія парты. У прыватнасці, толькі сёлета ён наведваў іх не менш як 13 разоў: у лютым ён заходзіў у порт Усць-Луга, у маі, чэрвені, ліпені па некалькі разоў — у порт Наварасійск, у чэрвені — у Туапсэ, у жніўні — у порт Тамань. У санкцыйных спісах гэтага судна няма.