5 снежня 2025, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія батутысты ўзялі «золата» на чэмпіянаце свету ў іспанскай Памплоне

4
Беларускія батутысты ўзялі «золата» на чэмпіянаце свету ў іспанскай Памплоне
Андрэй Буйлоў і Іван Літвіновіч. Фота з архіва

Андрэй Буйлоў і Іван Літвіновіч сталі найлепшымі ў сінхронных скоках.

Беларускія батутысты Андрэй Буйлоў і Іван Літвіновіч сталі першымі ў сінхронных скоках на чэмпіянаце свету.

Гэта не першы выдатны вынік беларускіх спартсменаў — раней яны выйгралі другую кваліфікацыю, а сёння сталі найлепшымі ў фінале.

Срэбраныя прызёры ўступілі беларускім батутыстам амаль два балы.

Чэмпіянат свету цяпер праходзіць у Памплоне. На ім беларускія спартсмены ў сінхронных скоках паказалі вынік 54,670 бала. Гэты паказчык аказаўся лепшым, і нашых батутыстаў узнагародзілі залатым медалём.

Срэбранымі прызёрамі сталі Юсэі Мацумота і Хаята Міяна з Японіі.

«Бронзу» ж забралі прадстаўнікі КНР Чэн Юхань і Ван Дон.

Медаль Буйлова і Літвіновіча стала чацвёртай для беларускай зборнай у Памплоне.

Раней першымі сталі Кацярына Яршова і Станіслаў Яскевіч у змешаных сінхронных скоках, а таксама каманда атлетаў у складзе Івана Літвіновіча, Себасцьяна Станкевіча і Андрэя Буйлова на мужчынскіх камандных спаборніцтвах.

«Срэбра» Беларусі прынеслі Яна Лебедзева, Віялета Бордзілоўская і Кацярына Яршова у камандным першынстве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках