Беларус Левшуноў дапамог «Чыкага» абыграць «Калгары» беларуса Шаранговіча
8- 8.11.2025, 12:13
- 1,396
Беларускі хакеіст клуба з Чыкага аддаў галявую перадачу.
У ноч на 7 лістапада адбыліся матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, піша «Трыбуна».
«Калгары» беларуса Ягора Шаранговіча прайграў «Чыкага» яшчэ аднаго беларускага хакеіста Арцёма Левшунава (0:4). Шаранговіч правёў на лёдзе 13 хвілін 38 секунд, нанёс адзін кідок па варотах і выканаў адзін сілавы прыём, завяршыўшы матч з паказчыкам карыснасці «-1».
Левшуноў правёў на лёдзе 17 хвілін 30 секунд, адзначыўся адной галявой перадачай, выканаў адзін сілавы прыём, зрабіў тры перахопы і тры страты шайбы, скончыўшы сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».