7 снежня 2025, Нядзеля, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

46
Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў
Уладзімір Зяленскі

Украінцы ўсё памятаюць.

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка будзе плаціць за тое, што на пачатку поўнамаштабнай вайны дапусціў са сваёй тэрыторыі наступ расійскіх войскаў на Украіну.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў падчас брыфінгу.

«Цяпер ён [Лукашэнка] стаў вельмі гаварлівым у СМІ, паказвае, які ён “добры” да нашага народа. Нам яго “дабрыня” а чацвёртай раніцы з ракетамі, якая прыйшла да нас, — яна нам не патрэбна. Калі ён думае, што сваімі словамі загаворыць нашу памяць, то мы ўсё вельмі добра памятаем», — заявіў ён.

Па яго словах, беларускі дыктатар «усё роўна будзе плаціць за тое, што ён зрабіў».

«Ён дапусціў наступ са сваёй тэрыторыі, пачатак поўнамаштабнай вайны “прыляцеў” з тэрыторыі Беларусі. Ніхто гэтага забываць не будзе», — дадаў Зяленскі і выступіў супраць правядзення любых мірных перамоваў з удзелам Беларусі.

Нагадаем, 6 лістапада Лукашэнка зрабіў выгляд, што спачувае ўкраінцам з-за вайны, і запрасіў іх прыязджаць да яго ў Беларусь.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках