5 снежня 2025, Пятніца, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ня стала знанага літаратуразнаўцы і дасьледчыка Вячаслава Рагойшы

1
Ня стала знанага літаратуразнаўцы і дасьледчыка Вячаслава Рагойшы

Ён першым дасканала дасьледаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў дзясятак новых твораў беларускага клясыка.

7 лістапада пайшоў з жыцьця беларускі літаратуразнаўца, дасьледчык беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў, пісьменьнік, доктар філялягічных навук, прафэсар Вячаслаў Рагойша. Яму было 83 гады. Пра гэта паведамілі «Радыё Свабода» знаёмыя прафэсара.

Вячаслаў Рагойша нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў Ракаве. У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура». Быў загадчыкам катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі, сябрам навуковай рады філялягічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны пры міністэрстве адукацыі.

Вячаслаў Рагойша быў старшынём Міжнароднага фонду Янкі Купалы (1996–2016), арганізатарам міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Ракаўскія чытаньні» (з 1996 года). Ён — аўтар больш за 2000 навуковых публікацый і дасьледаваньняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твора, з якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфій. Першым дасканала дасьледаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага клясыка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках