Выбраны выканаўца ролі Гэндальфа ў новым «Уладары пярсцёнкаў»
1- 7.11.2025, 1:49
- 4,090
Здымкі фільма «Уладар пярсцёнкаў: Паляванне на Голума» пачнуцца ў Новай Зеландыі ў маі 2026 года.
Брытанскі акцёр Іян Макелен вернецца да ролі Гэндальфа ў новым фільме серыі «Уладар пярсцёнкаў». Пра гэта ён расказаў у размове з Mirror.
Прыхільнікі засумняваліся ў вяртанні 86-гадовага артыста на экран, калі летам 2024 года Макелен атрымаў траўму, упаўшы са сцэны падчас спектакля.
«У наступным годзе я збіраюся вярнуцца ў Сярэдзем'е і крыху паўтарыць Гэндальфа, я не збіраюся спыняцца. Вось што я маю на ўвазе: як бы ты ні працаваў над фільмам, гэта не такая цяжкая праца, як праца ў тэатры, і, як я цяпер разумею, нават і блізка не такая небяспечная», — сказаў ён.
Акцёр таксама ўспомніў, як упаў з-за шчыльнага касцюма з падкладкай, які насіў для ролі тлустага рыцара Джона Фальстафа ў шэкспіраўскай пастаноўцы.
«Адзін раз увечары, пасярэдзіне прадстаўлення, мая нага зачапілася за стул. Калі я паспрабаваў стрэсці яго другой нагой, стоячы на газеце, я пачаў слізгаць па паліраванай паверхні сцэны, неадваротна набліжаючыся да гледачоў. Думаю, калі б я быў крыху маладзейшы, то, магчыма, падскочыў бы або сеў, або нешта ў гэтым родзе, каб спыніцца», — дзеліцца Макелен.
Па словах артыста, ён упаў на калені камусьці з гледачоў у першым радзе і дзякуючы гэтаму, а таксама дзякуючы падкладцы, амаль нічога не пашкодзіў, хоць і думаў, што яго жыццё скончана.
Першы фільм франшызы «Уладар пярсцёнкаў: Братэрства Пярсцёнка» выйшаў на экраны 19 снежня 2001 года. У 2002 і 2003 гадах выйшлі другая і трэцяя часткі — «Дзве вежы» і «Вяртанне караля». Здымкі фільма «Уладар пярсцёнкаў: Паляванне на Голума» пачнуцца ў Новай Зеландыі ў маі 2026 года. Рэжысёрам фільма стане Эндзі Серкіс — выканаўца ролі Голума. Прэм'ера стужкі запланаваная на снежань 2027 года.