Анджаліна Джолі не паведаміла ўкраінскім уладам пра свой візіт
6- 13,880
Зорка перайшла мяжу пешшу.
Зорка фільма «Расхіцільніца грабніц» Анджаліна Джолі не паведаміла ўкраінскім уладам пра візіт і перайшла мяжу пешшу. Пра гэта паведамляе Politico са спасылкай на ўкраінскага чыноўніка.
Суразмоўца пацвердзіў, што ў члена каманды Джолі адбыўся інцыдэнт з прадстаўнікамі мясцовага ТЦК на кантрольна-прапускным пункце, але ўкраінскія ўлады дагэтуль спрабуюць высветліць, што менавіта адбылося.
Джолі, якая падарожнічае ў ролі пасла ЮНІСЕФ, у аўторак наведала Херсон. Гэта яе другі візіт ва Украіну з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў 2022 годзе. Раней яна наведвала Львоў.