7 снежня 2025, Нядзеля, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчанка зайшла ў храм з цікаўнасці і парушыла адну з запаведзяў

15
Мінчанка зайшла ў храм з цікаўнасці і парушыла адну з запаведзяў

Будзе суд.

П'яная мінчанка зайшла ў храм і спустошыла кашалёк старосты прыходу. Жанчыну ўстанавілі па камерах і збіраюцца судзіць, паведамілі дзяржаўнаму агенцтву «Мінск-Навіны» ў пракуратуры Фрунзенскага раёна сталіцы.

Неяк нецвярозая 51-гадовая мінчанка праходзіла міма храма святой роўнаапостальнай Ніны на вуліцы Харкаўскай. З цікаўнасці яна зазірнула ўнутр. Там убачыла барсетку на лаўцы. Падышла і дастала з яе кашалёк, а адтуль — 525 рублёў і 60 долараў.

Барсетка належала старосту прыходу, які ў той вечар прыехаў у храм дапамагчы з рамонтам. Выявіўшы прапажу, ён звярнуўся ў міліцыю. Асобу зламысніцы ўстанавілі па запісах камер відэаназірання, узбудзілі крымінальную справу. Для беспрацоўнай жанчыны яна чарговая — ёсць пагашаныя судзімасці за крадзеж і прычыненне смяротных цялесных пашкоджанняў бацьку.

Цяпер ёй прад'яўлена абвінавачанне ў крадзяжы (ч. 1 арт. 205 КК). Віну поўнасцю прызнала, прычыненую шкоду не кампенсавала. Паводле заключэння экспертаў, мінчанка мае патрэбу ў прымусовым лячэнні ад хранічнага алкагалізму.

Жанчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і аб належных паводзінах. Справу накіравалі на разгляд у суд.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках