ДАІ будзе выяўляць няпрышпіленых асаблівым спосабам
14- 5.11.2025, 22:37
- 19,948
Вадзіцелям і пасажырам да ведама.
У Беларусі для выяўлення няпрышпіленых вадзіцеляў і пасажыраў плануюць выкарыстоўваць камеры.
Пра магчымыя навінкі распавёў кіраўнік МУС Іван Кубракоў па выніках дакладу дыктатару. Словы міністра прыводзіць прэс-служба ведамства.
Узурпатару было дакладзена пра развіццё рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.
Так, у краіне ўжо апрабавана сістэма выяўлення правапарушэнняў у аўтаматычным рэжыме. Ідзе гаворка пра выяўленне выпадкаў перавышэння хуткасці, праезду на чырвонае святло, руху па паласах.
Зараз дапрацоўваецца новае спецыяльнае ПЗ. Яно дазволіць адсочваць, ці прышпіленыя рамянямі бяспекі вадзіцель і пасажыры.