Памёр савецкі і расійскі тэлевядучы Юрый Нікалаеў
33- 4.11.2025, 21:25
- 40,090
Ён быў вядомы па тэлепраграмах «Ранішняя пошта» і «Ранішняя зорка».
Савецкі і расійскі тэлевядучы Юрый Нікалаеў памёр ва ўзросце 76 гадоў, паведаміў артыст балета Мікалай Ціскарыдзэ у сваім тэлеграм-канале.
«Юрый Нікалаеў сышоў на нябёсы. Зусім нядаўна мы ў эфіры «Сёння ўвечары» разам адзначалі прафесійны юбілей Чалавека, які запаліў столькі зорак. І вось толькі што прыйшла вестка, што яго не стала. Як горка! Давайце разам узгадаем. Святлая памяць», — напісаў Ціскарыдзэ.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Mash і тэлеканала РЭН ТВ, вядучаму стала блага дома раніцай 4 лістапада, яго даставілі ў бальніцу, дзе ён і памёр. Shot сцвярджае, што ў Нікалаева была цяжкая хвароба лёгкіх.
Юрый Нікалаеў пачаў кар’еру на тэлебачанні ў 1973 годзе. У розныя часы ён працаваў вядучым забаўляльных праграм на расійскіх федэральных каналах. Нікалаеў найбольш вядомы па музычных тэлепраграмах «Ранішняя пошта», «Ранішняя зорка» і «Дастаянне рэспублікі».