У расіянак масава выпадаюць бровы з-за беларускага гелю
22- 4.11.2025, 18:29
- 13,812
Ён здзіраецца разам з валасінкамі.
Тэлеграм-канал Baza паведаміў, што праблемы ўзніклі з разрэкламаваным у Расіі беларускім гелем для броваў Luxvisage.
Як заяўляюць самі вытворцы, гель забяспечвае ідэальна ўкладзеныя бровы, якія трымаюцца 24 гадзіны пад «бетоннай фіксацыяй».

Аднак праз 3‑4 месяцы выкарыстання ад многіх дзяўчат пасыпаліся скаргі. Бровы пачалі радзець, бо валасінкі ламаліся і выпадалі пры зняцці макіяжу: гель, літаральна як клей, здзіраецца разам з валасінкамі. Некаторыя адзначаюць, што не могуць змыць яго нават алеямі.
Верагодна, уся справа ў агрэсіўным складзе прадукту — у гелі знайшлі сумесь плёнкаўтваральных палімераў, з-за ўздзеяння якіх бровы слабнуць і выпадаюць.


