5 снежня 2025, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры найлепшыя практыкаванні для здароўя сэрца

3
Тры найлепшыя практыкаванні для здароўя сэрца

Моцнае сэрца — ключ да даўгалецця.

Аднак з узростам сардэчная мышца патаўшчаецца, сасуды становяцца менш эластычнымі, і эфектыўнасць кровазвароту змяншаецца. Запаволіць гэты працэс можна з дапамогай правільнага харчавання і рэгулярных трэніровак, сцвярджаюць спецыялісты, піша The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org).

Адным з самых эфектыўных метадаў умацавання сардэчна-сасудзістай сістэмы лічыцца нарвежскі пратакол, або метад 4x4x4, папулярызаваны амерыканскай дактаркай Вондой Райт. Праграма ўключае чатыры хвіліны інтэнсіўнай нагрузкі, чатыры хвіліны адпачынку і паўтор гэтых цыклаў чатыры разы за трэніроўку. Дастаткова двух такіх заняткаў на тыдзень, каб праз 12 тыдняў палепшыць паказчык VO₂ max — галоўны маркер здароўя сэрца — на 10–15%.

Выконваць праграму можна на бегавой дарожцы, велатрэнажоры або веслярным трэнажоры. Галоўнае — працаваць на мяжы сваіх магчымасцяў, даводзячы пульс да 90–100% ад максімальнага.

Эксперты адзначаюць, што метад бяспечны нават для людзей старэйшых за 60 гадоў і тых, хто перанёс сардэчныя захворванні, аднак перад пачаткам варта параіцца з лекарам.

Для дадатковай карысці рэкамендуецца сумяшчаць нарвежскі пратакол з сілавымі трэніроўкамі, асабліва для ног — бо менавіта моцныя мышцы ніжняй часткі цела непасрэдна звязаныя з вынослівасцю сэрца і даўгалеццем.

Рэгулярныя заняткі, нават кароткія, здольныя істотна амаладзіць сэрца і павысіць якасць жыцця. Галоўнае — не спыняцца пасля першых поспехаў, бо, як і ў каханні, эфект тут захоўваецца толькі пры пастаяннай практыцы.

Парайцеся з лекарам!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках