На продаж выставілі былы ФАК «Гарызонта» ў цэнтры Мінска
4- 4.11.2025, 15:10
- 3,852
«Гозіронт» трапіў пад новыя санкцыі ЕС.
ААТ «H Холдынг» выставіла на таргі былы фізкультурна-аздараўленчы комплекс, размешчаны на вул. Куйбышава, 41, у Мінску. Яго плошча — амаль 5,5 тыс. кв. м, і яго можна выкарыстоўваць пад аб’ект сферы паслуг, сказана ў апісанні аб’екта на пляцоўцы Kufar, піша Office Life.
Па прамым прызначэнні будынак не выкарыстоўваецца даволі даўно, але там ёсць арандатары. Паведамляецца, што гэта «крамы спартыўнага прызначэння, а таксама аб’екты сферы паслуг».
Паводле дакументаў, гэта спецыялізаваны будынак фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння. За яго просяць каля 6,96 млн рублёў. Адкрыты аўкцыён запланаваны на 25 лістапада.
Тэарэтычна будынак даволі цікавы, найперш сваім месцазнаходжаннем. Там выдатная транспартная даступнасць і добры пешаходны трафік. Асабліва летам з-за размешчанай побач «Пясочніцы».
Нядаўна паведамлялася, што «H Холдынг» трапіў пад новыя санкцыі ЕС. Там таксама апынулася і УП «ІЦТ Гарызонт».