У цэнтры Мінска загарэлася кавярня
3- 4.11.2025, 14:38
- 4,790
З будынка эвакуявалі дзясяткі чалавек.
Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне ў сталічнай кавярні «Баклажан», якая знаходзіцца на вуліцы Камсамольскай, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у памяшканні кавярні ў вентыляцыйнай шахце загарэліся адклады. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС з будынка эвакуявалі 50 чалавек.
У выніку пажару ніхто не пацярпеў.
