Севастопаль апынуўся пад масіраванай атакай украінскіх беспілотнікаў
- 30.11.2025, 23:25
- 6,166
У горадзе працуе СПА.
Расійскія сістэмы СПА адбіваюць атаку ўкраінскіх беспілотнікаў, якія ляцяць у бок Севастопаля. Паводле папярэдніх даных, вялікая колькасць дронаў заходзіць з паўднёва-заходняга боку.
Шэраг Telegram-каналаў паведамляе пра масіраваную атаку ўкраінскіх БПЛА на Севастопаль. Супрацьпаветраная абарона расіян працягвае адбіваць атаку Узброеных Сіл Украіны.
Інфармацыю пацвердзілі на канале «Оперативний ЗСУ», дзе гаворыцца пра выбухі і працу сістэм СПА ў самым горадзе і ў ваколіцах.
Паводле інфармацыі «губернатара» Севастопаля Міхаіла Разважаева, вайскоўцы адбіваюць атаку ЗСУ, і ўсе службы прыведзены ў стан баявой гатоўнасці.
«У Севастопалі вайскоўцы адбіваюць атаку ЗСУ, працуе СПА. Усе службы прыведзены ў стан баявой гатоўнасці. Паводле інфармацыі Выратавальнай службы Севастопаля на гэты час, ніякія грамадзянскія аб'екты ў горадзе не пацярпелі», — піша гауляйтар у сацсетках.