Дэлегацыі Украіны і ЗША завяршылі сустрэчу ў Фларыдзе
3- 30.11.2025, 23:15
- 11,228
Бакі выступілі з заявамі.
Перамовы паміж украінскімі і амерыканскімі прадстаўнікамі у Фларыдзе завяршыліся, бакі назвалі іх прадуктыўнымі.
Пра гэта заявілі дзяржсакратар ЗША Марко Рубіо і кіраўнік СНБА Украіны Рустэм Умераў у каментарыях журналістам, якія транслявала «Суспільне».
«Сённяшняя сэсія была дастаткова прадуктыўнай. Мы застаёмся рэалістамі адносна таго, як складана ўсё гэта выглядае, але мы таксама рэалістычна глядзім на той прагрэс, які ўжо адбываецца. Ідзе гаворка не толькі пра тое, каб спыніць вайну, але і пра тое, каб спрыяць больш квітнеючай будучыні», — заявіў Рубіо.
Разам з тым, Умераў назваў сустрэчу прадуктыўнай і паспяховай.
Ён падзякаваў прадстаўнікам ЗША за тое, што яны дапамагаюць «закладваць аснову будучай квітнеючай Украіны».
«Мы гаворым пра будучыню Украіны, пра ўсе важныя справы для Украіны і ўкраінскага народа. ЗША вельмі нас у гэтым падтрымліваюць», — сказаў Умераў.