Беларускія генетыкі расказалі пра сакрэт даўгалецця
6- 30.11.2025, 21:55
- 7,456
Ён нібыта звязаны з кішэчнікам.
Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анна Щаюк расказала ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання, што ў арганізмах беларускіх доўгажыхароў часта сустракаюцца бактэрыі роду Akkermansia.
Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН выявіў каля дзесяці ўнікальных генаў, якія адказваюць за даўгалецце. Гэта паказалі даследаванні вучоных, у якіх узялі ўдзел беларусы, што пераступілі 90-гадовую мяжу. У гэтых людзей з пункту гледжання генетыкі аказалася нямала агульнага. Гаворка пра клеткі, якія праяўляюць здольнасць да аднаўлення, а таксама пра сувязь даўгалецця і мікрабіёма кішэчніка.
«Больш за 58% усіх мікраарганізмаў, якія ў кішэчніку ёсць, — гэта бактэрыі гэтага роду, — сказала Анна Щаюк. — Гэты род забяспечвае добры метабалізм глюкозы і ліпідаў у арганізме. Акрамя таго, была выяўлена станоўчая ўзаемасувязь паміж біяхімічнымі паказчыкамі, такімі як зніжэнне ўзроўню халестэрыну і ўзроўню глюкозы, і бактэрыямі, якія адносяцца да лактабактэрый».