Прадстаўнікі ЗША і Украіны зрабілі заявы пасля пачатку перамоваў.
4- 30.11.2025, 21:49
- 5,510
Яны гучаць аптымістычна.
Першы намеснік міністра замежных спраў Украіны Сяргей Кісліца заявіў, што пачатак перамоваў у Злучаных Штатах Амерыкі быў удалым. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.
«Пачатак бягучай сустрэчы быў удалым. Вельмі цікавы і пакуль што канструктыўны. Цёплая атмасфера, якая спрыяе патэнцыйнаму прагрэсіўнаму выніку. Выдатнае кіраўніцтва дзяржсакратара ЗША Марка Рубіо», — адзначыў Кісліца.
Акрамя таго, дыпламат падкрэсліў, што высока цэніць стаўленне зяця прэзідэнта ЗША Джарэда Кушнера да перамоваў, а таксама тое, як палітык выкладае сваё бачанне.
У той жа час спецыяльны пасланнік Дональда Трампа Стыў Уіктоф заявіў, што пазітыўна ацэньвае перамовы з Украінай і паведаміў, што адправіцца 1 снежня ў Маскву, перадае «Суспільне».
Паводле яго слоў, ён плануе сустрэцца з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным 2 снежня. Цяпер дэталі такіх перамоў невядомыя.