5 снежня 2025, Пятніца, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздароўе патлумачыла, каму з беларусаў будуць ставіць групу крыві ў пашпарт

5
Мінздароўе патлумачыла, каму з беларусаў будуць ставіць групу крыві ў пашпарт

Для некаторых зрабілі выключэнне.

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі патлумачылі, што змянілася ў сувязі з падпісаннем пастановы ад 14.11.2025 года № 192 «Аб парадку ўнясення адзнакі аб групе крыві па сістэмах АВ0 і Rh, іншых сістэмах у пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь».

Высветлілася, што дакумент не ўвёў ніякіх новых патрабаванняў да прастаўлення групы крыві ў пашпартах Беларусі. Пастанова насамрэч рэгулюе парадак унясення адзнакі аб групе крыві. Прычым не толькі ў пашпартах.

Магчымасць указання групы крыві ў дакументах была і раней, яе проста захавалі. Норма дазваляе ставіць штамп аб групе крыві толькі па жаданні грамадзяніна.

Праўда, для тых беларусаў, хто паддаўся спакусе перайсці на сучасныя ID-карты замест пашпартоў, зрабілі выключэнне.

«Адзнака не ўносіцца ў ідэнтыфікацыйную карту грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дыпламатычныя, службовыя і біяметрычныя пашпарты, а таксама іншыя дакументы, прызначаныя для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) ўезду ў яе», — заявілі ў Мінздароўі.

Там таксама ўдакладнілі, што сама па сабе адзнака ў пашпарце не такая ўжо і важная. «У сучасных умовах, пры неабходнасці пералівання кампанентаў крыві, група крыві вызначаецца перад кожнай трансфузіяй», — удакладнілі ў ведамстве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках