Сабаленка паставіла толькі адну тэнісістку вышэй за сябе
5- 3.11.2025, 20:24
- 6,448
Фота: Getty Images
Першая ракетка свету ўзяла ўдзел у займальным «чэленджы».
Першая ракетка свету з Беларусі пагадзілася ўзяць удзел у займальным «чэленджы», з якога высветлілася яе стаўленне да суперніц.
Відэафрагмент апублікаваны ў Instagram-акаўнце Firsrt&Red.
У ім Арыне Сабаленка трэба было маўчаць, пакуль яна не пачуе прозвішча тэнісісткі, якую лічыць лепшай за сябе. У выніку Арына не прамовіла ні слова, калі прагучалі імёны Жасмін Паоліні, Аманда Анісімава, Коры Гаўф, Марыя Шарапава і Іга Святэк. Беларуска спыніла гульню толькі тады, калі пачула пра Сэрэну Уільямс — чэмпіёнку 23 турніраў «Вялікага шлема».