Адзін з найлепшых змагароў у гісторыі Беларусі аднаўляе спартыўную кар’еру
- 3.11.2025, 16:52
- 3,596
Легенда UFC Андрэй Арлоўскі дэбютуе ў боксе.
Былы чэмпіён UFC Андрэй Арлоўскі рыхтуецца правесці свой першы баксёрскі паядынак, паведамляе («Точка» https://tochka.by/articles/sport/andrey_orlovskiy_snova_v_dele_no_uzhe_ne_v_ufc_gde_vystupit_boets/).
Яго супернікам стане брытанец Келечы Дайк (вядомы таксама як Kelz). Паядынак адбудзецца 9 лістапада ў Нэшвіле (ЗША) у межах турніру Misfits Boxing.
Для 32-гадовага Дайка гэта будзе трэці бой у прафесійным боксе — на яго рахунку адна перамога і адна параза.
Да пачатку баксёрскай кар’еры ён гуляў у амерыканскі футбол, выступаючы за «Лондан Уорыярз» і «Вена Вікінгз», а таксама стаў вядомы шырокай публіцы дзякуючы ўдзелу ў рэаліці-шоу Netflix.
Арлоўскі, якому 45 гадоў, значна больш вопытны за суперніка. За сваю кар’еру ён правёў 42 паядынкі ў UFC і пакінуў прамоўшн у 2024 годзе.
Праверка