У Мінздароўі расказалі пра стан рабочых «Беларуськалія» пасля НЗ
1- 3.11.2025, 15:09
- 3,926
На прадпрыемстве адбыўся разрыў ёмістасці з-пад салянай кіслаты.
У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што стан чатырох пацярпелых падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі» застаецца цяжкім.
- Па стане на 14.00 панядзелка, 3 лістапада, стан пацярпелых падчас інцыдэнту на «Беларуськаліі» ўсё яшчэ ацэньваецца як стабільна цяжкі, - пракаментавалі ў прэс-службе ведамства.
Раней сайт Charter97.org пісаў пра НЗ з чатырма пацярпелымі на прадпрыемстве «Беларуськалій», калі адбыўся разрыў пустой ёмістасці з-пад салянай кіслаты.