Новы Mercedes S-Class 2026 упершыню заўважылі на дарогах
3- 29.11.2025, 11:09
- 5,806
Флагманскі прэміяльны седан змяніцца звонку і знутры.
У Германіі засвеціўся новы Mercedes-Benz S-Class. Флагманскі прэміяльны седан змяніцца звонку і знутры.
Mercedes S-Class W223 пройдзе планавы фэйсліфтынг і дэбютуе ў 2026 годзе да 140-годдзя нямецкага аўтавытворцы. Пра гэта паведамляе сайт Autoevolution.

Тэставы прататып Mercedes-Benz S-Class абклеілі яркай камуфляжнай плёнкай залатыстага колеру, аднак некаторыя элементы дызайну ўсё ж можна разгледзець.

У прыватнасці, новы Mercedes S-Class атрымае шырокую храмаваную радыятарную рашотку ў духу электрычнага GLC. Таксама заменяць бамперы, а фары ўпрыгожаць лагатыпамі Mercedes-Benz.

У салоне Mercedes S-Class 2026 на ўсю шырыню пярэдняй панэлі цягнецца вялікі трохсекцыйны экран. Акрамя таго, абноўлена цэнтральная кансоль.
Чакаецца, што новы Mercedes S-Class W223 захавае бензінавыя турбарухавікі аб'ёмам 3,0 і 4,0 л, а таксама 3,0-літровы турбадызель і плагін-гібрыдныя ўстаноўкі. Топавы V12 застанецца ў раскошным Mercedes-Maybach S680, а зараджаны Mercedes-AMG S63 працягнуць камплектаваць гібрыднай устаноўкай магутнасцю больш як 800 к.с.