У Мінску сутыкнуліся пяць легкавікоў
4- 28.11.2025, 22:37
- 6,454
Фотафакт.
ДТЗ з пяццю аўтамабілямі адбылося вечарам 28 лістапада ў Мінску, паведамілі ў ДАІ.
47-гадовы вадзіцель BMW ехаў па вуліцы Кальварыйскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры перабудаванні ён «не пераканаўся ў бяспецы манеўру» і сутыкнуўся з аўтамабілямі Zeekr і Seat, што рухаліся ў тым жа напрамку, а пасля — з прыпаркаванымі Volkswagen і Chevrolet.
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.


