Якое будзе надвор’е ў апошнія выходныя восені
- 28.11.2025, 18:55
- 1,438
Субота пачнецца без ападкаў.
У бліжэйшыя выходныя Беларусь апынецца паміж двума пагоднымі сістэмамі — барычным грэбнем ад антыцыклону над Казахстанам і малаактыўным цёплым фронтам, які падцягне да краіны больш мяккую і вільготную паветраную масу з Чорнага мора. Як гэта адаб’ецца на надвор’і — канал «Метеовайб» распавядае па днях.
Субота пачнецца без ападкаў. На паўночным захадзе пры праясненнях падмарозіць да 0…–5°С. На астатняй тэрыторыі — каля 0…+2°С.
Удзень па паўднёва-ўсходняй частцы краіны месцамі пройдуць нязначныя ападкі, пераважна дождж. На поўдні пачнуць згушчацца туманы.
На поўначы і ў цэнтры магчымыя галалёдзіца і слабы галалёд — вадзіцелям раяць улічваць гэта пры планаванні паездак.
Дзённая тэмпература чакаецца ў межах –1…+4°С, на паўднёвым усходзе пацяплее да +5…+7°С.
Нядзеля будзе мякчэй: месцамі невялікія дажджы і туманы захаваюцца.
Уначы тэмпература складзе –1…+5°С, самыя халодныя раёны — зноў паўночны захад.
Удзень паветра прагрэецца да +1…+6°С, а на поўдні — да +8°С.