5 снежня 2025, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Салігорска страціла чатырохзначную суму, набыўшы «гарачы тур»

5
Жыхарка Салігорска страціла чатырохзначную суму, набыўшы «гарачы тур»

Жанчыну прывабіла зніжка ў 45%.

Жыхарка Салігорска стала ахвярай інтэрнэт-махляроў, страціўшы 7700 рублёў пры куплі «гарачага тура» ў неіснуючага турагенцтва. Жанчыну прывабіла зніжка ў 45%, што і стала адпраўной кропкай для афёры, паведамляе «Салігорскі тэлевізійны канал».

Псеўдафірма «Білеты ў лета» (акаўнт by_bilety ў Instagram) выглядала даволі праўдападобна: каля двух тысяч падпісчыкаў, аформленыя актуальныя сторыс, апублікаваныя фота- і відэаадзывы. Аднак за вонкавай «карцінкай» крыўся старанна падрыхтаваны махлярскі акаўнт.

Увесь кантакт з кліенткай адбываўся выключна праз мэсэнджар, а перадплату зламыснікі патрабавалі ўнесці шляхам папаўнення банкаўскай карты — схема, якая даўно лічыцца класічнай прыкметай махлярства. Больш за тое, у профілі не было пазначана ні афіцыйнага сайта, ні юрыдычнага адраса, ні якога-небудзь пацвярджэння законнага статусу кампаніі.

Жыхарка Салігорска, якая спяшалася скарыстацца выгаднай прапановай, не стала правяраць даныя і пералічыла грошы невядомым. Пасля атрымання сродкаў махляры перасталі выходзіць на сувязь.

Гэта не першы выпадак, калі лжэагенцтва «Білеты ў лета» фігуруе ў матэрыялах міліцыі. У снежні 2024 года аналагічныя дзеянні аферыстаў расследавалі ў Гродне. Тады 33‑гадовая мясцовая жыхарка з сям'ёй збіралася адправіцца ў цёплыя краіны і пералічыла 3300 рублёў у якасці авансу за «пуцёўку ў Дубай».

Схема была практычна ідэнтычная: рэклама ў Instagram, перанос зносін у WhatsApp, «дагавор» з няправільнымі рэквізітамі, а ў выніку — неіснуючы офіс турафірмы ў Гомелі. Махляры зніклі пасля атрымання грошай. Па факце махлярства было ўзбуджана крымінальная справа, паведамлялі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках