Больш за трэць беларусаў жывуць на суму менш за $300
8- 28.11.2025, 14:41
- 4,590
Найгоршая сітуацыя ў Магілёўскай вобласці.
Больш за трэць беларусаў жывуць у месяц на 1 тысячу рублёў або менш (каля $292). Пра гэта сведчаць даныя Белстата аб размеркаванні сярэднедушавых рэсурсаў у распараджэнні.
У 35,7% беларусаў у месяц у распараджэнні ёсць да 1 тыс. рублёў. Яшчэ 35,1% маюць у распараджэнні ад 1 да 1,5 тыс. рублёў, а 29,2% — больш за гэтую суму. Пры гэтым больш за 1,8 тыс. рублёў маюць толькі 17,5%.
Калі глядзець па абласцях, то найгоршая сітуацыя ў Магілёўскай вобласці. Там на суму да 1 тыс. рублёў у месяц жывуць 47,1% мясцовых жыхароў. Найменшая доля такіх людзей у Мінску — крыху больш за 20%. У сталіцы, наадварот, больш, чым у іншых рэгіёнах, людзей з рэсурсамі ад 1,5 тыс. рублёў.