5 снежня 2025, Пятніца, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка распавяла пра найвялікшае дасягненне ў жыцці

Вікторыя Азаранка распавяла пра найвялікшае дасягненне ў жыцці
Вікторыя Азаранка
Фота: Getty Images

Яно не мае дачынення да спорту.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая ўваходзіць у Раду гульцоў WTA, распавяла пра важнасць праграмы мацярынства для тэнісістак з WTA-туру.

З гэтага года, нагадаем, дзейнічае спецыяльная практыка, паводле якой тэнісісткі атрымліваюць спецыяльны аплачваны адпачынак па доглядзе за дзіцем, які працягваецца два гады. Акрамя таго, іх рэйтынг замарожваецца.

Гэтае новаўвядзенне было ўкаранёна на пачатку года, у сакавіку, шмат у чым дзякуючы ініцыятыве Азаранкі. Яна стала тварам праграмы мацярынства.

«Нараджэнне дзіцяці — найвялікшае дасягненне ў маім жыцці. І выдатна, што цяпер існуе такая праграма, якая дапамагае не выбіраць паміж мацярынствам і тэнісам, а сумяшчаць адно і другое. Яна надае ўпэўненасці і дазваляе не надта хвалявацца за фінансы», — падсумавала Вікторыя, якую цытуе прэс-служба WTA.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках