У Беларусі запусцяць адзін з самых працяглых аўтобусных маршрутаў
6- 27.11.2025, 20:39
- 7,722
Ён злучыць Гродна і Гомель.
З 5 снежня паміж Гроднам і Гомелем пачне курсіраваць прамы аўтобус. Як паведамляе сэрвіс продажу квіткоў «Атлас», маршрут стане адным з самых працяглых у краіне.
«Ён перасякае ўсю краіну з захаду на ўсход або з усходу на захад, калі ідзе з Гомеля ў Гродна. Аўтобус таксама заязджае ў Шчучын, Ліду і Бабруйск. Час у дарозе — 7 гадзін 37 хвілін», — расказалі ў «Атласе».
Запланаваныя два рэйсы на тыдзень: па пятніцах і нядзелях. Ад’езд з Гродна — 5.00, адпраўленне з Гомеля — 18.10.
Як удакладняюць у «Атласе», «калі будзе попыт з боку пасажыраў, то частату рэйсаў павялічаць».
«На маршруце будзе працаваць вялікі аўтобус з усімі неабходнымі для камфортнай паездкі ўмовамі. Дарэчы, можна казаць і пра адраджэнне традыцый. У 1980-х гадах паміж Гроднам і Гомелем таксама курсіраваў прамы аўтобус», — расказалі ў сэрвісе.