5 снежня 2025, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчанін прагуляў працу 392 разы за паўтара года

6
Мінчанін прагуляў працу 392 разы за паўтара года

Свае прагулы ён тлумачыў тым, што яму не падабаліся ўмовы працы.

У Мінску асудзілі 35-гадовага мужчыну, які не плаціў аліменты на дзвюх дачок і сістэматычна прагульваў працу.

Як піша дзяржаўнае інфармагенцтва «Мінск-Навіны», у мужчыны ёсць дзве дачкі, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Па рашэнні суда з ліпеня 2022 года мінчанін быў абавязаны штомесяца кампенсаваць выдаткі на іх утрыманне. Аднак ён сістэматычна затрымліваў выплаты або пералічваў меншую суму, чым належала.

У мужчыны была афіцыйная праца — прыбіральшчык на сталічным транспартным прадпрыемстве. Аднак на працоўным месцы ён з’яўляўся нячаста: за паўтара года нядобрасумленны работнік прагуляў працу 392 разы. Свае прагулы ён тлумачыў тым, што яму не падабаліся ўмовы працы.

Крымінальную справу ў дачыненні да мінчаніна ўзбудзілі пасля папярэджанняў судовых выканаўцаў аб адказнасці за ўхіленне ад выплат. Раней мужчына ўжо быў судзімы чатыры разы, прычым два з іх — за нявыплату даўгоў.

Цяпер суд прызначыў яму 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў калонію («хатняя хімія»). Таксама яго абавяжуць прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках