Гомель збіраюцца забудаваць панэлькамі-небаскробамі
7- 27.11.2025, 16:23
- 5,292
Дамы-монстры па старой тэхналогіі становяцца новым сімвалам горада.
На працягу бліжэйшых некалькіх гадоў у найбуйнейшым абласным цэнтры краіны, Гомелі, з'явяцца некалькі панэльных небаскробаў, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТВ.
Такі від вышынных дамоў у Беларусі ўпершыню з'явіўся менавіта тут.
У планах — будаўніцтва яшчэ чатырох шматпавярховак. Дзве з іх — на актыўнай стадыі будаўніцтва. Яшчэ дзве — праектаюцца. А жыхары першага такога 24-павярховага дома ўжо ва ўсю аглядаюць горад з вышыні.
Серыя 152М была распрацаваная жыллёвым інстытутам НІПТІС яшчэ ў 2010-м. Тады запэўнялі, што падобныя шматпавярховыя панэлькі на некалькі пад'ездаў змогуць будаваць на 25 паверхаў. За 15 гадоў, што мінулі з таго часу, ні адзін такі дом не дасягнуў заяўленай вышыні.
Наблізіцца да запаветнай колькасці ўзроўняў удалося толькі навобудове ў Гомелі, у 18-м мікрараёне на вул. Мазурава.
У 2021 годзе прэзентавалі праект будынка. Тады ён быў авальным. Праз год вырашылі зрабіць яго прамавугольным. Гомельскі домабудаўнічы камбінат пачаў узводзіць панэльную шматпавярхоўку ў маі 2023-га.
Мясцовыя ўжо называюць дом небаскробам. Яго вышыня — 24 паверхі. Жыхары тут размесцяцца ў 184 кватэрах — ад аднапакаёвых па 46 м² да трохпакаёвых ад 83 «квадратаў».
Увесці аб'ект у эксплуатацыю абяцалі напрыканцы студзеня 2025-га. Але тэрміны зацягнуліся. У выніку найвышэйшы ў краіне панэльны увялі ў эксплуатацыю ў Гомелі 26 мая 2025 года.
Відэа: Домостроители /Telegram pic.twitter.com/zferv7sVBO
— Tochka BY (@TochkaBy) 27 лістапада 2025
Нягледзячы на гучныя заявы пра «небаскробы», гэта ўсё тыя ж старыя панэльныя рашэнні, якія даўно лічацца састарэлымі і не адпавядаюць сучасным стандартам камфорту і энергаэфектыўнасці.