«25 кубаметраў вады ўцякло»
19- 27.11.2025, 12:40
- 6,728
Беларуска распавяла, як яе сям’я заплаціла рэкордную камуналку.
Беларусы ў сацсетках цяпер актыўна абмяркоўваюць «падаражэлыя» жыроўкі. Берасцянка Антоніна Каваленак распавяла, як яе сям’я выкарыстала 25 кубаметраў вады за месяц, з-за чаго давялося плаціць і за камуналку больш. Сваёй гісторыяй жанчына падзялілася ў TikTok.
Выява носіць ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY
У Беларусі норма спажывання вады — 140 літраў у суткі на аднаго чалавека. За месяц гэта каля 4,2 кубаметра на кожнага жыхара. У выпадку перавышэння нормы плаціць даводзіцца па поўных тарыфах.
Па словах Антоніны, у іх у сям’і трое: яна, муж і двухгадовая дачка Каміла. Менавіта з-за дзіцяці выдатак вады вырас да такіх паказчыкаў.
— Каміла любіць купацца так, каб вада пастаянна цякла. Калі яе выключаеш, яна падыходзіць і зноў уключае, — тлумачыць жанчына. — Таму я дастаю корк, каб вада сыходзіла, і паралельна вада льецца [з крана].
Па словах берасцянкі, раней выдатак вады ў сям’і быў значна меншы — ніхто не чакаў, што за месяц «ўцячэ» 25 кубаметраў. З-за гэтага сям’і налічылі камуналку большую за звычайную — 200 рублёў.
У каментарах да відэа некалькі чалавек падзяліліся падобнымі гісторыямі:
«У нас так жа. Толькі мы яшчэ і купацца любім тры разы на дзень».
«Я кожны месяц трачу 24 кубы. Жывуць чатыры чалавекі, дзве сям’і. У кожнага свая пральная машына, і ўсе памыцца пасля працы не супраць».
Былі і прыхільнікі ашчаднага спажывання:
«Нас шэсць чалавек, і столькі не выцякае».
«А мне шкада не грошай, а вады, ніколі без патрэбы ваду не адкрываю».
TikTok - Make Your Day
@antoninushka99 Мой инст: antoninakovalionok
♬ оригинальный звук - 👑ТОНЯ И ЕЁ ПРИНЧУПЕССА👑