У Рэчыцкім раёне затрымалі браканьера з двума забітымі бабрамі
9- 27.11.2025, 6:22
- 5,168
У яго выявілі шэсць капканаў і тры патроны да нарэзнай зброі.
У Рэчыцкім раёне затрымалі браканьера з двума забітымі бабрамі і прыстасаваннямі для палявання. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.
Супрацоўнікі інспекцыі ў паляўнічых угоддзях Рэчыцкага лясгаса для праверкі дакументаў спынілі аўтамабіль, у якім пры аглядзе выявілі двух баброў, шэсць капканаў і тры патроны да нарэзнай зброі. Дакументаў на права палявання кіроўца аўтамабіля пры сабе не меў і патлумачыў, што незаконна здабыў баброў на меліярацыйным канале.
«На месца здарэння выклікалі следча-аператыўную групу Рэчыцкага РАУС. Пазней пры аглядзе дамавалодання затрыманага выяўлена незарэгістраваная нарэзная зброя неўстаноўленай маркі, а таксама 20 патронаў і тры рыбалоўныя сеткі», — паведамілі ў інспекцыі.