5 снежня 2025, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўключаюць доступ да 5G

15
У Беларусі ўключаюць доступ да 5G

Пакуль у тэставым рэжыме.

Яшчэ да канца 2025 года ў Беларусі можа з'явіцца доступ да 5G — пакуль у рэжыме тэставання. Пра гэта на палях канферэнцыі A1 Tech Day паведаміў журналістам першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Павал Ткач.

«Чакаем, што ў бліжэйшы час, магчыма, ужо ў гэтым годзе, мы зноў зможам скарыстацца пакуль што выпрабавальнымі зонамі 5G. Гэта складаны працэс, патрабуе сур'ёзнай тэхнічнай наладкі. Але, думаю, у гэтым годзе мы зможам адчуць гэтыя выпрабавальныя зоны», — заявіў першы намеснік міністра.

Тэставае ўключэнне сеткі 5G у Мінску адбылося 9 мая гэтага года. Сетка была даступная ў рэжыме часовага ўключэння ў дыяпазоне 3500 МГц у зоне дзеяння базавай станцыі, якую ўсталявалі ў месцы правядзення параду ў Мінску на будынку гасцініцы «Планета».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках