5 снежня 2025, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕС значна павялічыў закупкі амерыканскага звадкаванага газу

ЕС значна павялічыў закупкі амерыканскага звадкаванага газу

Са студзеня Еўрасаюз закупіў у ЗША энерганосьбітаў на 200 мільярдаў долараў.

За апошні год Еўрапейскі Саюз значна павялічыў частку звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), які закупаецца ў ЗША. Пра гэта сёння, 24 лістапада, на брыфінгу ў Бруселі паведаміў еўракамісар па пытаннях гандлю Марош Шэфчовіч.

- Са студзеня ЕС закупіў у ЗША энерганосьбітаў на 200 млрд долараў. Удзельная вага ЗША ў імпарце ЗПГ толькі сёлета павялічылася з 45 да 60% і, як чакаецца, вырасце яшчэ больш дзякуючы нядаўна падпісанаму доўгатэрміноваму кантракту на 80 млрд долараў, — сказаў еўракамісар.

Шэфчовіч дадаў, што дзяржавы-члены ЕС таксама супрацоўнічаюць з ЗША ў сферы ядзерных тэхналогій.

- І мы ўжо адзначаем інвестыцыйныя праекты на суму амаль 130 млрд долараў, — адзначыў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках