Ілья Пратас выйшаў на чацвёртае месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў-навічкоў АХЛ
1- 24.11.2025, 19:32
Яго выніковая і галявая серыя дасягнула пяці матчаў.
19-гадовы беларускі нападнік Ілья Пратас выйшаў на чацвёртае месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў-навічкоў АХЛ.
Усяго ў бягучым сезоне на рахунку праспекта «Вашынгтона» 15 (7+8) ачкоў у 16 сустрэчах пры карыснасці «+6» і дзвюх хвілінах штрафу. Ён з'яўляецца лепшым снайперам і бамбардзірам «Хершы».
Яго выніковая і галявая серыя дасягнула пяці матчаў (5+5).
Першая дзясятка бамбардзіраў сярод навічкоў выглядае наступным чынам:
