Беларусы атрымаюць міні-адпачынак перад Новым годам
7- 24.11.2025, 20:28
- 15,284
Чатыры выхадныя запар.
У беларусаў з класічнай пяцідзёнкай апошні тыдзень года будзе трохдзённым: каталіцкае Божае Нараджэнне (25 снежня) выпадае на чацвер. А пятніцу (26 снежня) адпрацуем загадзя, піша Myfin.by.
Дзякуючы гэтаму на тыдні чатыры выхадныя запар: 25, 26, 27 і 28 снежня — будзе час добра падрыхтавацца да Новага года.

Што яшчэ радуе — першыя два тыдні 2026 года таксама будуць кароткімі дзякуючы Новаму году (1 і 2 студзеня) і праваслаўнаму Божаму Нараджэнню (7 студзеня). Усяго ў наступным годзе восем з дзесяці магчымых святаў падораць беларусам дадатковыя выхадныя (на суботу і нядзелю прыпадаюць толькі 8 сакавіка і 9 мая).